Год кнігі. У Прыперным разбураюць бібліятэку і клуб
Бібліятэка і клуб ў вёсцы Прыпернае Глыбоцкага раёна будуць зачыненыя, а будынак знесены.
Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў год, калі ў Глыбокім будзе праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Вяскоўцы пратэстуюць супраць разбурэння бібліятэкі.
Раніцай 4 чэрвеня ў Прыпернае прыехала брыгада працоўных, якія пачалі разбураць будынак бібліятэкі. Гэта было нечаканасцю нават для бібліятэкаркі, якая яшчэ не паспела вывезці кнігі.

Бібліятэка і клуб ў вёсцы Прыпернае Глыбоцкага раёна будуць зачыненыя, а будынак знесены.
Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў год, калі ў Глыбокім будзе праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Вяскоўцы пратэстуюць супраць разбурэння бібліятэкі.
Раніцай 4 чэрвеня ў Прыпернае прыехала брыгада працоўных, якія пачалі разбураць будынак бібліятэкі. Гэта было нечаканасцю нават для бібліятэкаркі, якая яшчэ не паспела вывезці кнігі.
Журналіст Зміцер Лупач, які наведаў Прыпернае, пабачыў побач з бібліятэкай натоўп вяскоўцаў. Людзі абураліся, што іх пакідаюць без культурніцкай установы. Жанчыны бядуюць, што моладзі не будзе куды
пайсці. Школу ў Прыперным ужо зачынілі, зараз не будзе бібліятэкі і клуба. Застаецца толькі піць гарэлку па завуголлях.
Жыхары Прыпернага, абураныя закрыццём
бібліятэкі.
Прыехаў начальнік аддзела ідэалогіі Глыбоцкага райвыканкама Міхаіл Чарапкоўскі, які балатаваўся ў раённы савет па гэтай акрузе. Мясцовы жыхар прынёс перадвыбарчую ўлётку Чарапкоўскага, дзе было
абяцанне адрамантаваць клуб і бібліятэку ў Прыперным. Чарапкоўскі ўзяў улётку ў чалавека і паклаў сабе ў кішэнь.
.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Улётка Чарапкоўскага з мясцовых выбараў 2010 года, дзе чыноўнік абяцае адрамантаваць клуб і бібліятэку.
— Ну вы ж разумееце, няма грошай на рамонт, — кажа Чарапкоўскі. — Затое будзе вам бібліёбус [аўтобус-бібліятэка] кнігі прывозіць.
— А хто будзе таго бібліёбуса чакаць? — абурыліся вяскоўцы.
Старэнькі прыпяранін не вытрымаў і кажа: “Ай, што вы гэтага Чарапкоўскага слухаеце, ці сцяне кажы, ці яму.
Тым часам працоўныя, якія бурылі бібліятэку, з’ехалі. Працы прыпыненыя да таго моманту, калі будуць вывезеныя кнігі.
.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бібліятэка перад высяленнем
Карэспандэнт "Вестак" спрабаваў датэлефанавацца да розных глыбоцкіх чыноўнікаў. Датэлефанаваўся толькі да Міхала Чарапкоўскага, які заявіў, што будынак бібліятэкі знаходзіцца ў
аварыйным стане. "Правалілася столь, праваліліся сцены. Калі б кагосьці прыціснула, быў бы няшчасны выпадак", — сказаў Чарапкоўскі і пасярод размовы адключыў тэлефон.
Памяшканне для бібліятэкі можна было б знайсці, арандаваўшы якую-небудзь пустую хату ў вёсцы. Некалькі год таму так зрабілі ў вёсцы Заборцы Докшыцкага раёна. Аднак глыбоцкія ўлады вырашылі не рабіць
гэтага, а пакінуць жыхароў вёсак Прыпернае і Сарокі — пад трыста чалавек — без установаў культуры.
Кастусь Шыталь, westki.info
Фота Уладзіміра Скрабатуна