Грыбаўскайтэ стала яшчэ папулярней
Папулярнасць прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ вырасла, такія дадзеныя апытання, апублікаваныя ў штодзённіку Летувос Рытас. Кіраўніка краіны як грамадскага дзеяча, які лепш за ўсё
прадстаўляе інтарэсы грамадзян, ацанілі 37% удзельнікаў апытання, гэта значыць, на 6% больш, чым у снежні.
83,8% рэспандэнтаў паказалі, што ацэньваюць Грыбаўскайтэ станоўча (у снежні такіх было 79,7%), а адмоўна яе дзейнасць ацэньвалі 7,7% (у снежні 9,4%) рэспандэнтаў.
На другім месцы па папулярнасці - кансерватар Ірэна Дэгутэне.

Спікера парламента станоўча ацанілі 7,7% удзельнікаў апытання (8,4% у снежні). Усяго яе дзейнасць станоўча ацэньваюць 68% (у снежні 63,4%) рэспандэнтаў, адмоўна - 13,2% (у снежні 14%).
На трэцім месцы па папулярнасці застаецца лідэр сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус. 5,3% рэспандэнтаў сказалі, што ён лепш за ўсіх абараняе іх інтарэсы (у снежні 6,3%). 44,1% рэспандэнтаў
сказалі, што станоўча ацэньваюць гэтага палітыка, 19,8% адмоўна.
Чацвёрты ў гэтым спісе лідэр Партыі працы Віктар Успаскіх, які набраў 5% галасоў рэспандэнтаў. Успаскіх станоўча ацэньваюць 43,2% рэспандэнтаў, адмоўна - 33,1%.
Лідэр "Парадку і справядлівасці" еўрапарламентар Раландас Паксас атрымаў 3,9% галасоў рэспандэнтаў, станоўча яго ацэньваюць 35,8%, адмоўна - 34,9% удзельнікаў апытання.
Прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс карыстаецца папулярнасцю ў 3,6% рэспандэнтаў, якія лічаць, што ён найлепшым чынам прадстаўляе іх інтарэсы. Станоўча яго ацэньваюць 12,5%, адмоўна - 73,1% удзельнікаў
апытання.
Дэпутата Юлюса Весялку абаронцам сваіх інтарэсаў лічаць 3,6% рэспандэнтаў.
Апытанне 12-24 студзеня правёў Цэнтр даследавання грамадскай думкі і рынку Vilmorus.
Паводле BNS