Год калоніі — за фразу «Падпальваем табакеркі!»

Гамельчуку прысудзілі год калоніі за фразу ў сацсетках:  «Падпальваем табакеркі!»

У судзе Савецкага раёна Гомеля вынесены прысуд Івану Чарнаморчанку. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляюць праваабаронцы.

Суд палічыў што такімі дзеяннямі стаў пост у адным з тэлеграм-каналаў ў 2020 годзе з заклікам: «Падпальваем табакеркі!».

Абаронца Івана Чарнаморчанка ў судзе настойвала на тым, што сувязі паміж паведамленнем і пашкоджаннямі кіёскаў адсутнічае, а лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў паведамленні «няма закліку да распальвання сацыяльнай варожасці».

Аднак суддзя Аляксандр Мохараў прысудзіў Чарнаморчанку калоніі агульнага рэжыму.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: