«Хацелі забраць белы і чырвоны плед». У Кобрыне адбываюцца ператрусы
Прыйшлі да ўдзельнікаў танцавальнага чэлленджа Jerusalem.
![200123900718_377316.jpg 200123900718_377316.jpg](/img/v1/images/200123900718_377316.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![200173000715_87694.jpg 200173000715_87694.jpg](/img/v1/images/200173000715_87694.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Кобрыне адбываюцца ператрусы ў людзей, якіх раней ужо судзілі паводле артыкулу 23.34, паведамляе «Белсат».
Як мяркуецца, гэта звязана з танцавальным чэлленджам Jerusalem, відэазапіс якога жыхары гораду сёння выклалі ў Telegram.
«Ужо чатыры чалавекі адпісаліся пра ператрусы. Шукаюць
сімволіку. Фарбры, маркеры ды іншыя рэчы белага і чырвонага колераў. Пакуль без
затрыманняў», — паведамляюць чытачы.
Таксама на прыведзеных скрынах відаць, што адзін з жыхароў Кобрына адзначае намер сілавікоў забраць у яго белы і чырвоны плед.