Зміцер Дашкевіч атрымаў 15 сутак арышту
Былога лідара «Маладога Фронта» затрымалі падчас акцыі ў Курапатах.
![Фота з фэйсбука Насты Дашкевіч Фота з фэйсбука Насты Дашкевіч](/img/v1/images/140377402_3734914639940291_4679938768999468972_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбука Насты Дашкевіч
Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 15 сутак няволі. Такое рашэнне сёння прынятае ў судзе, аб чым у фэйсбуку паведаміла жонка актывіста Наста Дашкевіч.
Змітра Дашкевіча схапілі 15 студзеня падчас чарговай Курапацкай варты. Незадоўга да затрымання Зміцер выклаў у сацсеткі фотаздымак і напісаў: «Беларусь выстаяла ў савецкіх канцлагерах, перамагла нацыскія канцлагеры, то адолеем мы і канцлагеры лукашэнак-карпянковых. Жыве Беларусь!»
Час да суда Зміцер Дашкевіч правёў у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.