Галадае Саўчанка — галадае Еўропа
Шэраг еўрапейскіх чыноўнікаў аб'явілі галадоўку на знак падтрымкі ўкраінскай лётчыцы. Пра гэта ў сваім «Твітэры» напісаў дэпутат Еўрапейскага парламента ад Літвы Пятрас Аўштравічус, які распачаў акцыю.
«Група ў падтрымку Украіны ў Еўрапарламенце заклікае расійскага пасла Чыжова паважаць міжнародныя стандарты і вызваліць Саўчанку. Сёння я абвяшчаю галадоўку».
EP Ukraine´s Group is asking the Russian Ambo Chizov to respect international stardart and release N.Savchenko. Today I am on hunger strike!
— Petras Austrevicius (@petras_petras) 4 февраля 2015
Галадоўка будзе аднадзённай, у пятніцу Пятрас Аўштравічус перадасць эстафету сваім калегам. Да таго кожны дзень кожны еўрапарламентар будзе дасылаць ліст амбасадару Расіі.
Як распавёў адвакат украінскай лётчыцы ў інтэрв'ю «Радыё Свабода», Надзея Саўчанка, захопленая прарасійскімі сепаратыстамі ў баях на ўсходзе Украіны, у вельмі дрэнным
стане.
«Пергаментная скура, запалыя шчокі, вопратка на ёй як на вешалцы», — адвакат Мікалай Полазаў аб стане Надзеі Саўчанкі праз 55 дзён пасля пачатку яе галадоўкі
пратэсту ў расійскім СІЗА.
Па словах Саўчанкі, яе скралі і таемна пераправілі ў Расію. Згодна з версіяй Масквы, лётчыца трапіла ў РФ пад выглядам уцякачкі, пасля чаго была затрыманая. Расійскі бок абвінавачвае Надзею
Саўчанку ў забойстве двух расійскіх журналістаў.
Лётчыца абвясціла, што «пойдзе да канца» і працягне галадоўку да таго часу, пакуль яе не прызнаюць невінаватай і не вернуць на радзіму.
На вызваленні Саўчанкі настойвае і Белы Дом. Прадстаўніца Дзярждэпартаменту ЗША Джэн Псакі заявіла, што яе павінны выпусціць згодна з Мінскімі дамоўленнасцямі.
belsat.eu