Жыццю Надзеі Саўчанка пагражае рэальная небяспека

Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку, якая доўжыцца больш за 50 дзён, што, па словах лекараў, з'яўляецца крытычным перыядам.



savczenko_nadija.jpg

Адказнасць за жыццё і здароўе Надзеі Саўчанкі ляжыць на Расійскай Федэрацыі. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер МЗС Яўген Перабійніс.
Ён падкрэсліў, што Расія ніяк не адрэагавала на патрабаванне Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку і іншых украінскіх палітвязняў. Перабійніс таксама нагадаў, што Саўчанка абвясціла галадоўку, якая доўжыцца больш за 50 дзён, што, па словах лекараў, з'яўляецца крытычным перыядам.
«Яе жыццю пагражае рэальная небяспека. Ігнаруючы меркаванне сусветнай грамадскасці і працягваючы незаконна ўтрымліваць пад вартай нашу суайчынніцу па сфальсіфікаваных абвінавачваннях, Расія дэманструе адкрытую непавагу да аўтарытэту міжнародных інстытутаў і груба парушае свае абавязацельствы як члена Савета Еўропы. Мы патрабуем ад Расіі неадкладна вызваліць Надзею Саўчанка і ўсіх іншых палітычных зняволеных грамадзян Украіны, спыніць практыку нядопуску консульскіх службовых асоб Украіны да нашых затрыманых грамадзянаў, дапусціць да іх міжнародных назіральнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў ПАСЕ. Адказнасць за жыццё і здароўе Надзеі Саўчанкі цалкам ляжыць на Расійскай Федэрацыі. Вопыт справы Сяргея Магніцкага сведчыць аб тым, што нашы апасенні небеспадстаўныя», — сказаў ён.
Спікер МЗС падкрэсліў, што Украіна заклікае сусветную супольнасць узмацніць ціск на Расію з тым, каб прымусіць яе спыніць практыку захопу закладнікаў, фальсіфікацыі абвінавачванняў і ажыццяўлення рэпрэсій супраць невінаватых грамадзянаў Украіны.
Раней старшыня міжнароднага камітэта Дзярждумы РФ і кіраўнік расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ Аляксей Пушкоў заявіў, што Расійская Федэрацыя пасля пазбаўлення права голасу ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы не дапусціць у краіну прадстаўнікоў дзвюх місій ПАСЕ: па Надзеі Саўчанка і па правах чалавека ў Крыме.
liga.net