Галіну Каржанеўскую знялі з выбараў за «Народную Волю»

Прамоўцу Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдата ў дэпутаты ў Мінгарсавет па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33 Галіну Каржанеўскую 13 лютага Фрунзенская выбарчая камісія зняла з выбараў. Афіцыйная прычына – распаўсюд удзельнікамі яе пікету газеты «Народная Воля».

1517510516_dscn1171.jpg


У газеце сярод іншага быў надрукаваны і матэрыял пра Галіну Каржанеўскую.
Гэта ўжо было другое папярэджанне вынесенае Галіне Каржанеўскай. Першае тычылася яе плакатаў. Як адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, рашэнне аб зняцці з выбараў будзе абскарджвацца ў Мінскую гарадскую камісію.
"Камісія парушыла не толькі выбарчае заканадаўства, але мае месца факт парушэння свабоды сродкаў масавай інфармацыі, бо падставай для зняцця незалежнага кандыдата стала тое, што на пікеце раздалі некалькі асобнікаў «Народнай Волі, якая прадаецца ва ўсіх кіёсках, у тым ліку на тэрыторыі гэтай акругі. Лагічным наступным крокам Цэнтрвыбаркама будзе забарона ўсім незалежным СМІ друкаваць інфармацыю пра кандыдатаў, калі яна не праплачана. Гэты прыклад — не толькі парушэнне выбарчага заканадаўства, але і працяг цынічнага беспрынцыповага знішчэння свабоды слова ў нашай краіне", — адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
У сваю чаргу сустаршыня БХД Вольга Кавалькова падкрэсліла, што, паводле Выбарчага кодэксу, пры наяўнасці двух папярэджанняў выбарчая камісія можа, але не абавязаная здымаць кандыдата. “Улічваючы тое, што Галіна Анатольеўна не была зарэгістраваная камісіяй адпачатку і яе нерэгістрацыю давялося абскарджваць у Мінскай гарадской камісіі, я думаю, што гэта мэтанакіраванае зняцце кандыдата з выбараў. Увогуле ж, паводле скаргаў, пададзеных кандыдатамі ў дэпутаты ў Мінскую гарадскую камісіі, Фрунзенская раённая камісія — самая некампетэнтная”, — падкрэсліла яна.
Паводле БХД