У Мінску пікетавалі СІЗА за рэформу судовай сістэмы (відэа)

У Мінску 11 лютага каля СІЗА па вуліцы Валадарскага прайшоў тэматычны агітацыйны пікет кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяны Усіновіч за рэформу судовай сістэмы.

1518341994_27658077_1443127939147583_2423292112172344347_n.jpg


Удзел у пікеце ўзялі сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, сваякі несправядліва асуджаных, якія патрабуюць справядлівага судовага разбіральніцтва і рэформа ўсёй судовай сістэмы, паведамляе bchd.info.
“Яны патрабуюць, каб судовая сістэма не была тэлефоннай, не была па ўказцы, не ставіла на мэце выкананне плану, каб пад шыльдай змагання з распаўсюдам наркотыкаў маладых людзей не саджалі пачкамі на пяць, дзесяць, дваццаць гадоў на падставе сведчанняў наркаманаў ці ўвогуле без сведкаў”, — адзначыў Дзяніс Садоўскі.
“Рэформа судовай сістэма, рэформа праваахоўнай сістэмы неабходная Беларусі. На жаль, калі сёння суддзі чуюць, што чалавеку інкрымінуюць артыкул 328 КК, гэта ўжо азначае, што чалавеку дадуць вялікі тэрмін. А такога не павінна быць: павінна быць празрыстае расследаванне, павінна быць празрыстая незалежная судовая сістэма”, — заявіла Вольга Кавалькова.
На пікеце збіраліся подпісы за рэформу пенітэнцыярнай, судовай і праваахоўнай сістэм.