Гамельчука, якога паўгода ўтрымліваюць у СІЗА па справе аб «тэрарызме», асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

33-гадовага гамельчука Андрэя Паднябеннага затрымалі яшчэ 5 лістапада 2021 года.

photo_2022_05_06_18_43_47.jpg

Мужчыну вінавацяць у падпале машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў і праколе колаў у 39 тралейбусаў па арт. 289 КК «Акт тэрарызму». Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля над Паднябенным адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Сваю віну ў судзе мужчына прызнаў. Суддзя пастанавіў аштрафаваць Андрэя на 15 базавых велічыняў (480 рублёў). Штраф ён павінен быў выплаціць цягам аднаго месяца з моманту ўступлення пастановы ў законную сілу.