Кампанія «Наш Дом» прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем»

МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» грамадзянскую кампанію «Наш Дом» і яе старонкі ў сацсетках

ekstremizm_2022_05_05.jpg

МУС прызнала Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом» і яе старонкі ў сацсетках «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Грамадзянская кампанія «Наш Дом», якую ўзначальвае Вольгай Карач, была створана ў 2004 годзе на базе аднайменнага віцебскага выдання. Кампанія называе сваёй мэтай грамадска-асветніцкую дзейнасць у галіне базавых правоў чалавека.

Вольга Карач з'яўляецца фігуранткай справы «атрадаў грамадзянскай самаабароны», якія КДБ прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй. Актывістку абвінавачваюць у спрыянні ў падрыхтоўцы да акта тэрарызму групай асоб або па папярэдняй змове (частка 6 артыкула 16, частка 1 артыкула 13 і частка 2 артыкула 289 КК) і акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча (частка 6 артыкула 16, частка 1 артыкула 13 і частка 1 артыкула 359 КК). У 2021 годзе КДБ унёс Карач у спіс асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці».

«Экстрэмісцкімі фарміраваннямі» ў Беларусі прызнаныя 55 аб'яднанняў, фондаў, тэлеграм-каналаў і медыя.

Паводле «Медыязоны»