Журналіста Intex-Press падазраюць у садзейнічанні экстрэмізму

Журналіст Intex-Press стаў фігурантам крымінальнай справы.

aeradrom.jpg


Карэспандэнт незалежнага медыя Intex-Press з Баранавічаў стаў фігурантам крымінальнай справы аб садзейнічанні экстрэмізму. Прынамсі так сцвярджае адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Рэсурс публікуе "пакаяльнае відэа" з маладым чалавекам, паведамляе Еўрарадыё.
Хлопец распавядае, што працуе карэспандэнтам баранавіцкага медыя, а таксама пра тое, што 1 сакавіка зрабіў фота мясцовага вайсковага аэрадрома. На лётным полі тады меркавана знаходзіліся расійскія самалёты. Здымак ён адправіў у рэдакцыю медыя, якое ў Беларусі абвешчана "экстрэмісцкім".
Паведамляецца, што журналіст у цяперашні час знаходзіцца ў ІЧУ. Як піша праўладны тэлеграм-канал, яму пагражае ад 2 да 6 гадоў зняволення.
Праваабаронцы пішуць, што затрыманы — гэта Юрый Ганцарэвіч.