Генадзь Хазанаў пра Курапаты: Я б у такі рэстаран не пайшоў ні пры якіх абставінах!
Расійскі актор Генадзь Хазанаў вядомы не толькі сваімі пародыямі, але і ролямі — у тым ліку і гратэскным увасабленнем вобразу Сталіна. Ён распавёў «Радыё Свабода», чаму тое, што адбываецца каля Курапата цяпер, не магло здарыцца тры дзесяцігоддзі таму.

Генадзь Хазанаў
Сваю ацэнку сітуацыі вакол Курапатаў Генадзь Хазанаў пачаў з адказу на пытанне — чаму тое,
што адбываецца сёння каля ўрочышча, немагчыма было тры дзесяцігоддзі таму, калі
грамадству адкрылася праўда пра бальшавіцкія рэпрэсіі?
«Усе спробы "прышыць" памяць пакаленням будуць упірацца ў вельмі моцную рэч, такую, як адпрэчванне, як нежаданне. У спробу самазахавацца ў няведанні.
Людзям здаецца, што калі яны нечага не ведаюць, дык гэтага ніколі і не было. Мне падаецца, што гэта адна з самых вялікіх памылак.
Я нікому ніякіх рэцэптаў не магу прапісваць, але магу вам сказаць адназначна — я б ніколі ў такі рэстаран не пайшоў, ні пры якіх абставінах! Улічваючы, як цяпер прынята казаць, "бэкграўнд" усёй гэтай гісторыі, улічваючы колькасць нявінна забітых, целы якіх там ляжаць».