"Гэта пазіцыя, гэта права пракурора. Мы гэтае права заяўляем і яго рэалізуем, — кажа генпракурор
Андрэй Швед. —
Той, хто падняў руку на службовую асобу праваахоўнага органа... падымае руку на дзяржаву, і дзяржава проста абавязана рэагаваць на гэтыя выклікі".
Па словах Шведа, судамі разгледжана ўжо больш за 200 крымінальных спраў, распачатых у дачыненні да пратэстоўцаў. Пры гэтым ён нічога не сказаў пра адсутнасць крымінальных спраў у дачыненні да сілавікоў, якія перавышалі свае паўнамоцтвы — збівалі, катавалі затрыманых на мірных акцыях пратэсту.