«Гэтая кніга XVIII стагоддзя знікла ў вайну з Будслаўскага манастыра». Вось што знайшлі ў макулатуры!

Разам з рэдкім падручнікам тэалогіі ад беларускага пісьменніка-бернардзінцаў у смецце адправілі яшчэ тры старадаўнія кнігі. Хто выкінуў кнігі, невядома. Унікальныя фаліянты, на шчасце, заўважылі валанцёры, якія сартуюць макулатуру з зялёных кантэйнераў «Белгіпс-ЭКА», усталяваных на вуліцах.

wx1080.jpg


— Адразу было відаць, што выданні старадаўнія, да таго ж можна было прачытаць год выдання. Мы перадалі знаходкі на экспертызу ў Нацыянальную бібліятэку, і здагадкі аб тым, што выданні рэдкія, пацвердзіліся, — распавяла намеснік дырэктара «Белгіпс-ЭКА» Лілія Сёмачкіна.

wx1080__1__1.jpg


Самая каштоўная кніга, якую знайшлі ў макулатуры, — падручнік тэалогіі Францішка Прылуцкага на латыні пад назвай Compendium Theologiae Moralis 1765 года. Надрукавалі кнігу ў Вільні ў друкарні піарыстаў, або, як яшчэ кажуць, піяраў — гэта каталіцкі манаскі ордэн, які выхоўваў і навучаў моладзь. У XVIII стагоддзі ордэн налічваў амаль 100 манастыроў, яго прадстаўнікі былі прафесарамі ў многіх вядомых універсітэтах.
У Нацыянальнай бібліятэцы нам распавялі, што кніга каштоўная не толькі з-за ўзросту. На старонках ёсць запісы, па якіх высветлілі: падручнік належаў касцёлу Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.
Вядома, назваць дакладны кошт кнігі да яе ацэнкі нельга.
Колькі каштуе кніга, мы не разлічвалі. Для нас важная яе гістарычная каштоўнасць. А яна высокая па двух прычынах: год выдання і запісы на старонках, — распавялі ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Сыходзячы з выявы і мяркуючы, што кніга захавалася без істотных пашкоджанняў, я ацаніў бы яе прыкладна ў $250 - галоўным чынам з увагі на культурную каштоўнасць для Беларусі. Аднак сума можа змяніцца як у адзін, так і ў другі бок, — кажа навуковы супрацоўнік Гістарычнага музея Юрась Лаўрык.

wx1080__3_.jpg


Аўтар падручніка Францішак Прылуцкі — адзін з самых знакамітых у XVIII стагоддзі беларускіх бернардынскіх пісьменнікаў, ён аўтар некалькіх кніг па тэалогіі, якія могуць існаваць у некалькіх выданнях.
— Яны даволі частая сустракаюцца ў спісах беларускіх кляштарных бібліятэк гэтага часу. Аднака у XIX - XX стст. шмат што з такіх кнігазбораў было знішчана спачатку царскімі, а потым і савецкімі ўладамі. На сённяшні дзень выданні твораў Францішка Прылуцкага сустракаюцца не вельмі часта, хоць i рэдкімі іх не назавеш. Але для нас яны, безумоўна, уяўляюць значную гістарычную і музейную каштоўнасць, — патлумачыў Юрась Лаўрык.
Як менавіта старажытная кніга з Будслаўскага манастыра трапіла ў кантэйнер з макулатурай ў Мінску — загадка. Вядома толькі, што бібліятэку ў Будславе абакралі падчас Другой сусветнай вайны.
— Бібліятэка ў Будславе была абрабаваная пасля 1939 года, падчас вайны, хутчэй за ўсё. Можа, і раней. Далейшы лёс гэтых кніжак невядомы. У Будславе кляштар быў скасаваны ў 1858 годзе царскім указам. Потым бібліятэка нейкі час існавала, а калі пачалася вайна і тут не было святароў, яе абакралі. Ці вялікая была бібліятэка, сказаць складана. Але, напэўна, не 10 кніжак і нават не 100. Зараз у Будслаўскім манастыры ёсць кнігі, якія захаваліся з канца XIX - пачатку XX стагоддзя, — распавёў айцец Віктар, настаяцель Будслаўскага манастыра.
Сярод знойдзеных кніг былі таксама «Псалтыр» 1888 года, «Творы Помяловского» 190года (Мікалай Помялкоўскі — рускі пісьменнік, празаік XIX стагоддзя) і «Творы Гогаля» Варта адзначыць, што кнігі знайшлі ў розны час і ў розных кантэйнерах.

wx1080__4_.jpg


Усе кнігі перададуць у Нацыянальную бібліятэку.
Паводле kp.by