«Гісторыя на вакацыях»
З чэрвеня па жнівень у сядзібе ТБМ у межах кампаніі «Будзьма» пачынае працаваць летняя гістарычная школа «Гісторыя на вакацыях» пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава.
На занятках можна будзе пабачыць і абмеркаваць гістарычныя фільмы, знятыя і паказаныя на БелСАце, будзе праводзіцца гістарычная віктарына, пераможцы якой атрымаюць цікавыя прызы.
Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.
Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.
У чэрвені заняткі адбудуцца: 3 чэрвеня (панядзелак), 17 чэрвеня (панядзелак), 21 чэрвеня (пятніца), 28 чэрвеня (пятніца).
Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13. Уваход вольны
Увага: У чэрвені сядзіба ТБМ працуе па летнім раскладзе. Па панядзелках і пятніцах з 16.30 да 19.00, па аўторках, серадах і чацвяргах з 15.00 да 19.00 (у гэтыя дні працуе кніжная выстава).
У суботу і нядзелю сядзіба не працуе.