Глобусы на беларускай мове? За свой кошт

Беларусь не вырабляе глобусы сама, а каб замовіць партыю за мяжой фінансавання няма.

© Fotolia/ berezko

© Fotolia/ berezko

Спонсар, які ўсё ж будзе гатовы падтрымаць праект, павінны будзе атрымаць згоду ад Дзяржкамітэту па маёмасці, такі адказ атрымаў з «Белкартаграфіі» сябра Руху «За Свабоду» Дзмітрый Шыманскі.
У крамах ёсць толькі глобусы, вырабленыя для расійскага рынку, а там нашая краіна названая «Белоруссией», Крым — расійскі, няма глобусаў на беларускай мове, на гэта ў звароце да да дырэктара прадпрыемства «Белкартаграфія» звярнуў у снежні 2016 года увагу Дзмітрый Шыманскі.
Нашае прадпрыемства не займаецца вытворчасцю глобусаў або іх пастаўкамі, перад усім паведамілі ў прадпрыемстве «Белкартаграфія».
«Вытворчасць глобусаў — даволі складаны завадскі працэс, у Беларусі адсутнічае база па вырабніцтву глобусаў», — прызнаўся дырэктар «Белкартаграфіі» Н.А. Верзун, подпіс якога стаіць пад адказам Шыманскаму.
Па дадзеных Верзуна, «да нядаўняга часу глобусы, якія траплялі ў тарговую сетку з-за мяжы, забяспечвалі патрабаванні ў гэтым прадукце, аб чым нельга казаць у сучасны момант». Зараз набыццё глобусаў у вучэбныя ўстановы не фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, «набываюцца яны за ўласныя сродкі, або са сродкаў мясцовага бюджэту.
«Фінансаванне работ па вытворчасці  і пастаўкам у Рэспубліку Беларусь глобусаў, якія будуць адпавядаць патрэбам беларускага рынку, павінна вырашацца на дзяржаўным узроўні, непасрэдна пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці», — цвердзяць у «Белкартаграфіі».
Прадпрыемства гатовае «разгледзіць зварот на пастаўку глобусаў і іх вырабніцтва за мяжой за сродкі і па заказе спонсараў, з дазволу Дзяржкамітэту па маёмасці».
Да таго, «Белкартаграфія» адсправаздачылася, што выдае карты і на беларускай мове і абяцала павялічваць іх асартымент.
«Гэты адказ мяне не задаволіў, і я планую абскардзіць адказ у вышэйшых інстанцыях. У тым ліку з тым, каб даведацца кошт партыі глобусаў на беларускай мове», — сказаў сайту Pyx.by Дзмітрый Шыманскі.
Вольга Быкоўская, pyx.by