Гомельскі актывіст Ілля Міронаў выйшаў на волю пасля 25 сутак арышту
На волю выйшаў гомельскі актывіст Ілля Міронаў. Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.

Ілля Міронаў / facebook.com
Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў зняволеным. Яго затрымалі каля гомельскага СІЗА, куды ён прынёс перадачу.
Іллю Міронава судзілі за «несанкцыянаванае пікетаванне» ў цішотцы з надпісам «Пішыце лісты». Да матэрыялаў справы далучылі 20 лістоў, якія Ілля напісаў палітвязням. У выніку суд даў яму 25 сутак арышту.