
Завод «Гомсельмаш» выправіў у вымушаны адпачынак тысячы сваіх рабочых. Паводле загаду генэральнага дырэктара Аляксандара Камко, сельмашаўцы будуць «на канікулах» усе працоўныя пятніцы чэрвеня.
Кіраўніцтва «Гомсельмаша» тлумачыць дадатковыя дні адпачынку «зніжэннем аб’ёмаў вытворчасці, паступлення грашовых сродкаў, адсутнасцю поўнага матэрыяльнага забеспячэння».