Гродна. “Рэканструкцыя” дома Мураўёва: погляд знутры
Нядаўна гродзенцы маглі заўважыць, што з фасада дома купца Мураўёва — адметнага будынка на Савецкай плошчы, рэканструкцыя якога вядзецца ўжо шмат год — знялі чырвоную фарбу.
На бакавой сцяне з'явіўся сілуэт будынка, што некалі стаяў побач. "Твайму стылю" ўдалося атрымаць таксама здымкі знутры будынка.
Трохпавярховы будынак, вядомы як дом купца Мураўёва, вылучаўся чырвоным колерам цэглы. Гэты помнік архітэктуры стылю мадэрн быў узведзены 1898 годзе, па іншых звестках — каля 1914-га ці
нават 1890-м годзе. Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 у будынку размяшчалася абласная бібліятэка імя Карскага.
Нагадаем, што чарговая "рэканструкцыя" дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы цягнецца ўжо больш за 6 гадоў. Дом жа стаіць фактычна пусты з пачатку 1990-х гадоў. З таго моманту, як
адтуль выехала абласная бібліятэка імя Я. Карскага.
За гэты час дом паступова разбураецца. Прапануем паглядзець, як выглядаў гэты дом дзесяцігоддзі раней.
Дом у 1952 годзе. Як бачна, пасля вайны ён выглядаў лепш, чым зараз.
Выгляд дома вясной 2006 г. за пару месяцаў да пачатку чарговай рэканструкцыі
Старая брама, якой цяпер няма
Каваныя дэталі дома вельмі каштоўныя
Паводле t-styl.info, euro-dom.org