Гродзенскі гісторык аднаўляецца на працы праз суд

Суд па аднаўленні на працы ў Купалаўскім універсітэце гродзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча ў гэтыя хвіліны павінен пачынацца ў Гродне. Вядома, што падчас учорашняга разгляду справы ў судовае памяшканне нікога не пускалі. Як выглядае сітуацыя на сённяшні дзень, раскажа наш журналіст Якуб Сушчынскі, які знаходзіцца непасрэдна каля будынка суда:
 



czarniakievicz_sg.jpg

Суд па аднаўленні на працы Андрэя Чарнякевіч, звольненага нібыта за парушэнне працоўнай дысцыпліны, пачынаецца з удзелам самога пазоўніка. Учора было першае паседжанне без яго ўдзелу. Тады паседжанне цягнулася каля 4-х гадзінаў, былі запрошаныя сведкі з універсітэта. Учора Андрэй не мог прысутнічаць на судовым паседжанні, бо ездзіў і Мінск у Міністэрства адукацыі. Па ацэнцы Андрэя Чарнякевіча, універсітэцкі бок працэсу надае звальненню палітычны кантэкст.
Андрэй Чарнякевіч адзін з аўтараў падручніка «Гродназнаўства», які так чамусьці не палюбіў кіраўнік краіны.
Беларускае Радыё Рацыя