Гуляка: святары павінны быць турменеджэрамі, у скрайнім выпадку — экскурсаводамі
Святары павінны садзейнічаць развіццю паломніцкага турызму ў Беларусі, заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка. Паводле яго слоў, пры абмеркаванні гэтарга пытання са спецыялістамі Міністэрства спорту і турызму было вырашана, што святары маглі б сумяшчаць асноўную працу з працай экскурсавода.
Леанід Гуляка мяркуе, што настаяцель храма лепш за іншых ведае гісторыю і сённяшняе жыццё культавага аб’екта, і да таго ж як чалавек высокаадукаваны, які ўмее працаваць з людзьмі, здольны захапіць сваім расповедам.
На думку чыноўніка, калі ў святароў ёсць жаданне працаваць з турыстамі, то можна разглядаць пытанне аб іх дадатковым навучанні і адпаведнай атэстацыі.
Паводле krynitsa.info