Індэкс міралюбнасці: канфлікты каштуюць 13% сусветнага ВУП
Ваенныя канфлікты абходзяцца сусветнай эканоміцы ў 13% яе ВУП — каля 14 трлн долараў, паведамляецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай групы эканамістаў і сацыёлагаў, якія складаюць Глабальны індэкс міралюбнасці (Global Peace Index).

Адной з асноўных прычын павелічэння фінансавых страт ад войнаў і супрацьстаянняў складальнікі Індэкса–2015 бачаць у росце выдаткаў на адаптацыю і размяшчэнне бежанцаў і крыху вырасшай колькасці грамадзянскіх канфліктаў на планеце.
У справаздачы сіднейскага Інстытута эканомікі і міру (Institute for Economics and Peace) асабліва падкрэсліваецца, што змяншэнне колькасці ваенных канфліктаў з'яўляецца крытычна важным для аднаўлення сусветнай эканомікі.
Глабальны індэкс міралюбнасці разлічваецца з 2007 года. Ён распрацаваны сацыёлагамі і эканамістамі з міжнароднай групы экспертаў навуковых цэнтраў Аўстраліі і ЗША.
Індэкс ўлічвае як унутраныя фактары — напрыклад, узровень гвалту ў краіне і злачыннасць, — так і знешнія: міжнародныя адносіны краіны, выдаткі на ваенныя патрэбы і іншыя параметры.