Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай
Тэрмін утрымання пад вартай Ірыны Леўшынай падоўжаны да 5 траўня.
Дырэктару, галоўнаму рэдактару Б*лаПАН Ірыны Леўшынай падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай — да 5 траўня, паведамляе БАЖ.
4 красавіка Генпракуратура паведаміла аб перадачы ў суд справы Ірыны Леўшынай, яе папярэдніка на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава, а таксама медыяменеджара, намесніка дырэктара БелаПАН у 2014–2018 гадах Андрэя Аляксандрава і ягонай дзяўчыны Ірыны Злобінай.