ІТ-прадпрымальнік Дзмітрый Досаў пасля 15 сутак на Акрэсціна з'ехаў з Беларусі. Цяпер ён на Кіпры

З паста ў фэйсбуку вынікае, што канфіскаваны тэлефон яму так і не вярнулі.

b90c12359583aa19fefde79d9ed74634.webp

Дзмітрый Досаў пацвердзіў dev.by, што вяртацца пакуль не збіраецца.

Паводле яго слоў, пераезд ён планаваў даўно, і ўжо быў набыты білет, аднак за пяць дзён да ад'езду, 10 снежня, да яго прыйшлі з ператрусам — быццам бы «паступіла заява». Вынік — суд па арт. 19.11, ч. 2 КААП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў») і 15 сутак на Акрэсціна. Квіток згарэў. Пасля гэтага Досаў «толькі ўмацаваўся ў сваім рашэнні».

Канфіскаваную тэхніку так і не вярнулі: «Прыйшоў адказ з СК на запыт аб вяртанні матэрыяльных каштоўнасцяў — праводзіцца праверка».

Чаму Кіпр?

— Захацелася на мора пажыць. Усё-ткі тут шмат сяброў, партнёраў, вялікая ІТ-супольнасць. Добрыя падаткі, дарэчы. Ёсць, вядома, і мінусы — час пакажа.

Па словах Досава, ён цяпер працуе выдалена ва ўкраінскай кампаніі Zone3000 на пасадзе Director of Sales and Business Development, адкрывае цэнтры распрацоўкі для замежных кампаній ва Украіне. Акрамя таго, застаецца дырэктарам Aivitam.

У жніўні 2021 года Дзмітрый запусціў у Беларусі пілотны праект сумесна з Forbes, але пасля рэалізацыі і падбівання вынікаў вырашыў прыпыніць яго развіццё.