Ізраільскую адвакатку затрымалі ў Мінску за 2,5 грама марыхуаны

Майя Райтэн-Столь была затрымана тры тыдні таму ў аэрапорце. Мытнікам яна прад'явіла медычны дазвол на канабіс, аднак ёй сказалі што такі дакумент у Беларусі не мае юрыдычнай сілы.

photo_2021_11_28_15_17_55.jpg

Юрыстка прыляцела ў Мінск на сустрэчу са сваім кліентам, ізраільскім бізнесменам. У яе дзве дачкі. Цяпер яе ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
У МЗС Ізраіля заявілі, што падтрымліваюць сувязь з адвакатамі. У турме яе ўжо наведаў амбасадар Ізраіля. Жанчыне далі магчымасць патэлефанаваць сваякам.