Не выйшаў на волю муж журналісткі Слаўнікавай Аляксандр Лойка
З ЦІП на Акрэсціна ён мусіў выйсці сёння ў 12:05.
![Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава](/img/v1/images/photo_2021_11_28_14_24_05.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава
Не выйшаў на волю муж журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка. З ЦІП на Акрэсціна ён мусіў выйсці сёння ў 12:05. Прычына пакуль невядомая — імаверна гэта трэцяе запар затрыманне.
Нагадаем, Аляксандра і Ірыну затрымалі 30 кастрычніка ў аэрапорце Мінска, калі яны вярталіся з адпачынку.
Першы раз іх асудзілі на 15 сутак за захоўванне на старонцы Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Другі раз Ірыну і Аляксандра абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Пасля 30 содняў на Акрэсціна Ірына стала падазраванай паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэксу.