Завадчаніна з «Паліміра» Аляксея Сцяпанава пераарыштавалі ў трэці раз

Агулам ён паўтары месяцы ўтрымліваецца за кратамі.

photo_2021_11_27_16_54_33.jpg

Ужо месяц у полацкім ІЧУ утрымліваецца па адміністрацыйных артыкулах дзяжурны электраманцёр і старшыня суполкі незалежнага прафсаюза цэха 200 завода «Палімір» Аляксей Сцяпанаў.
28 кастрычніка суддзя суда горада Наваполацка Зінаіда Балаболава арыштавала мужчыну па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў) на 15 сутак за рэпост у сацсетках у 2019 годзе матэрыялаў, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі. Аляксея затрымалі адразу пасля суда.
Але пасля 15-сутачнага арышту яго так і не выпусцілі на волю. Над Сцяпанавым адбыўся новы суд — зноў 15 сутак па арт. 19.11 КаАП. Пасля адбыцця гэтага арышту яго таксама не выпусцілі і перазатрымалі. 26 лістапада яго асудзілі яшчэ на 15 сутак — ужо па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Але ў чым канкрэтна абвінавачваюць завадчаніна — невядома. Адбывае пакаранне Аляксей у полацкім ІЧУ.