Як збіраюцца змякчыць антынаркатычны артыкул КК

Антынаркатычны арт. 328 УК прапануюць змякчыць. У Палату прадстаўнікоў яшчэ 11 траўня паступіў законапраект «Аб змяненні некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь».

08_materi_328_02052018_zam_tutby_phsl.jpg

Як распавялі TUT.BY у парламенце, у арт. 328 КК РБ плануюць унесці змены ў плане тэрмінаў пазбаўлення волі, а менавіта знізіць ніжнюю санкцыю па ч. 2 і па ч. 3 артыкула 328 КК — да 3 і 6 гадоў адпаведна, а канфіскацыю маёмасці замяніць на штраф.
Такім чынам, за незаконны выраб з мэтай збыту, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў прапануецца караць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў са штрафам або без штрафу. Сёння па гэтай частцы артыкула караюць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
За тыя ж дзеянні, учыненыя групай асоб, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо асобай, якая раней учынiла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327, 328, 329 або 331 КК плануюць караць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў са штрафам або без штрафу. Цяпер караюць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
У ч. 4 і 5 арт. 328, а таксама ч. 1 і 3 арт. 328/1 КК канфіскацыю маёмасці таксама хочуць замяніць на штраф.
Нагадаем 27 красавіка ў Калінкавічах і Пухавіцкім раёне дзесяць родных асуджаных па артыкуле 328 КК РБ (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) абвясцілі галадоўку. Асноўных патрабаванняў у іх было тры — сустрэцца з прэзідэнтам, стварыць камісію, якая б занялася пераглядам спраў па артыкуле 328, змякчыць артыкул 328 КК. Увечары таго ж дня жанчын, якія знаходзіліся ў Калінкавічах, наведалі прадстаўнікі мясцовай улады і запрасілі 2 мая ў Адміністрацыю прэзідэнта. 11 мая некаторыя спынілі галадоўку.

Паводле tut.by