Яшчэ аднаго маладафронтаўца не выпусцілі пасля арышту

26 мая сябра “Маладога фронту Раман Васільеў павінен быў выйсці на волю пасля адбыцця 12-суткавага арышту за вывешванне нацыянальнага сцяга ў гадавіну рэферэндуму аб
змене сімволікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.


Суд над актывістам “Маладога фронту пройдзе сёння ў судзе Маскоўскага раёну Менска. Падобная гісторыя адбылася на мінулым тыдні з ягонымі паплечнікамі – Уладзімірам
Яроменкам і Змітром Крэмянецкім.



26 мая сябра “Маладога фронту Раман Васільеў павінен быў выйсці на волю пасля адбыцця 12-суткавага арышту за вывешванне нацыянальнага сцяга ў гадавіну рэферэндуму аб змене сімволікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Суд над актывістам “Маладога фронту пройдзе сёння ў судзе Маскоўскага раёну Менска. Падобная гісторыя адбылася на мінулым тыдні з ягонымі паплечнікамі – Уладзімірам Яроменкам і Змітром Крэмянецкім.

23 мая з Акрэсціна не быў вызвалены Уладзімір Яроменак, якога на наступны дзень асудзілі на 10 сутак арышту за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ).

24 мая пасля адбыцця 10-суткавага арышту ў ЦІП на Акрэсціна застаўся па новым абвінавачанні Зміцер Крэмянецкі. 25 мая суддзя Тацяна Мотыль з суду Маскоўскага раёну Менска асудзіла яго на чарговыя 10 сутак арышту.

spring96.org
Фота: svaboda.org
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: