Яшчэ 9 вулічных акцый. Кампанія «Мы не дармаеды» агучыла графік

28 лютага арганізацыйны камітэт кампаніі «Мы не дармаеды» вызначыў графік рэгіянальных акцый пратэсту супраць дэкрэту № 3 у Мінску і рэгіёнах Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота. Марш недармаедаў у Гомелі

Ілюстрацыйнае фота. Марш недармаедаў у Гомелі

Зацверджаны план выглядае наступным чынам, паведамляе Радыё Свабода:
5 сакавіка, 12:00 — Брэст
10 сакавіка, 18:00 — Маладзечна
11 сакавіка, 12:00 — Пінск
12 сакавіка, 12:00 — Бабруйск; 16:00 — Рагачоў
12 сакавіка, 13:00 — Ворша
15 сакавіка — Горадня, Магілёў (час удакладняецца)
15 сакавіка — 17:30 — Мінск, Акадэмія навук
25 сакавіка — Гомель, Мінск — святкаванне Дня Волі (час удакладняецца).
Сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэння партыі БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што «ў Мінску на 15 сакавіка пададзеная заяўка на Акадэмію навук.
«Мы разумеем, што хутчэй за ўсё ўлады яе не задаволяць. Але ў любым выпадку шэсця да плошчы Бангалор не будзе. Праблема гэта нацыянальная, актуальная для ўсёй Беларусі, таму акцыі павінны праходзіць на цэнтральных плошчах і вуліцах беларускіх гарадоў».