Яшчэ адной жанчыне забаранілі наведваць казіно і гуляць у азартныя гульні. Гэтым разам маці-адзіночцы
Маці-адзіночцы Вользе Крондзе з Івацэвічаў суд забараніў наведваць казіно і гуляць у азартныя гульні. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Раней такую ж забарону (у дадатак з забаронай кіраваць аэрапланамі) атрымала сталічная актывістка Ніна Багінская. Паведамлялася таксама, што табу на казіно накладуць і палітвязню Мікалаю Статкевічу.
![volha_kronda_logo_1.jpg volha_kronda_logo_1.jpg](/img/v1/images/volha_kronda_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра новыя
абмежаванні для сябе Вольга Кронда даведалася 2 верасня ў судзе Івацэвіцкага раёна. Яны на жанчыну накладзеныя таму, бо яна не сплаціла 3000 рублёў «маральнай кампенсацыі» міліцыянту, які двойчы абразіўся (у тым ліку за знакамітую смайлік-«га@няшку»).
Вольга пакарана трыма гадамі «дамашняй хіміі», штрафам у памеры 50 базавых велічынь, а таксама мусіць заплаціць «маральную кампенсацыю» ў памеры 3000 рублёў за абразу мясцовага міліцыянта Руслана Куцко ў інтэрнэце.
Віны сваёй жанчына не прызнавала. Маральную кампенсацыю плаціць невялікімі часткамі, інакш ёй не дазваляюць мізэрныя заробкі.
Вольга — рамесніца і мае невялікі даход. У яе
хранічна хворая 5-гадовая дачка, якой могуць дапамагчы толькі ў прыватных
цэнтрах. Не кажучы, што трэба апрануць, абуць, заплаціць жыллёва-камунальныя
паслугі.
Але ж на жанчыну
накладзены абмежаванні не толькі адносна ігральных устаноў. Аддзел прымусовага
выканання даў распараджэнне аператарам сувязі не прадастаўляць Вользе Крондзе
паслугі інтэрнэту, мабільнай сувязі і дамашняга тэлефона. А паштовым аператарам
даведзена грошы за пасылкі з яе рукадзеллем не аддаваць у рукі Вользе.
Абмежаванні будуць адменены, калі Кронда выплаціць штраф.
Але самае цікавае адбылося пры выхадзе Вольгі з судовай залы Івацэвіцкага дома правасуддзя. Суддзя Сяргей Кухоцкаволец сказаў: «Заплоціце штраф, можаце паглядзець, што гэта такое. Гэта такія азартныя гульні. Зацягвае, можаце грошай выйграць».
Паводле Вольгі
Кронды, яна не зразумела, гэта была рэклама ігральных устаноў і азартных
гульняў ці суддзя падзяліўся асабістым вопытам.
![Маці-адзіночку, якую пакаралі за вясёлы карычневы смайлік, зноў судзілі па заяве таго ж міліцыянта Маці-адзіночку, якую пакаралі за вясёлы карычневы смайлік, зноў судзілі па заяве таго ж міліцыянта](/img/v1/images/volha_kronda.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)