Яўген Анішчанка быў затрыманы і не змог патрапіць на Чарнобыльскі шлях
Аршанскага каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўгена Анішчанка 26 красавіка затрымалі, каб ён не мог патрапіць на Чарнобыльскі шлях у Мінску.

Чарнобыльскі шлях — 2018
З ранку машына з невядомымі стаяла ў яго пад вокнамі. Суправаджалі і ў садок, калі вадзіў малога, а потым і калі адводзіў дзіця ў лякарню.

Яўген Анішчанка
Затрыманы актывіст быў на Чыгуначным вакзале ў Оршы. У Яўгена спыталі дакументы, доўга высвятлялі прозвішча і пасля адпраўлення цягніка на Мінск адпусцілі.