Яўген Бабак: На цуд не спадзявайцеся, мне яшчэ сядзець доўга
Былы памочнік пракурора Яўген Бабак, які праходзіць падазраваным па арт. 342 («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), даслаў на волю ліст з-за кратаў.

Яўген Бабак
«Мне шмат лістоў не даходзіць…
На цуд не спадзявайцеся, мне яшчэ сядзець прыйдзецца доўга…
Сам пачуваюся нармальна, ужо не хварэем у камеры. Раней ўсёй камерай адначасова хварэлі…
Спіс з 500+ кніг, якія "Вясна" перадавала сюды, у нас ёсць і мы з яго і замаўляем кнігі…
Самому мне падабаецца глядзець футбол у барах з куфлем піва, чытаць кнігі, абсалютна розныя, але больш мастацкія, глядзець добрыя фільмы, слухаць рок-музыку. Цікаўлюся гісторыяй, жыццямі і біяграфіямі цікавых мне людзей, падабаецца астрафізіка…
Пішыце мне пра ўсё, што самі палічыце патрэбным. У нас тут усё роўна замала інфармацыі, ды і тое, што даходзіць з тэлевізара. Ну, яшчэ пра спорт у газетах чытаем, якія мы выпісваем…
Мне дасылаць нічога не трэба, у мяне ўсяго хапае, ды і мне шмат не трэба для камфортнага жыцця. Не марнуйце свае грошы, лепш выдаткуйце іх на сябе або на сваіх блізкіх…
Беражыце сябе!!!»
Напісаць вязню можна на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА-1, к. 70.Бабаку Яўгену Ігаравічу.