Марыя Калеснікава: Я дакладна ведаю, што гэтыя дзіўныя часы скончацца

Палітзняволеная Марыя Калеснікава згадала пра добрае ў 2021 годзе: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцця», адзначыла яна.

Марыя Калеснікава ў судзе

Марыя Калеснікава ў судзе

Марыя Калеснікава распавяла «Свабодзе» пра тое, што парадавала ды прымусіла ўсміхнуцца ў 2021-м — змрочным годзе беларускай гісторыі.

Цешыць кожны новы дзень майго жыцця. Нават у турэмнай клетцы мой свет — гэта выдатныя, дарагія мне людзі, якія хоць і далёка, але побач са мной, гэтае вялікае, вечнае мастацтва, музыка, кнігі, добрыя лісты і каханне. Я дакладна ведаю, што гэтыя дзіўныя часы скончацца, а ўяўляеце, як мы будзем шчаслівыя бачыць і абдымаць адно аднаго?

Марыя Калеснікава — кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года. Удзельніца трыумвірату аб’яднаных штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі, Цапкалы. Сябра калегіуму Каардынацыйнай рады. Лідар партыі «Разам». Прафесійны музыкант. 6 верасня 2021 года яе асудзілі на 11 гадоў калоніі.