Палітвязня Ігара Банцэра не выпусцілі з карцару
Палітвязень Ігар Банцэр учора не выйшаў з карцару. Пакаранне яму працягнулі да дня вызвалення з ПУАТ – 17 снежня, паведамляюць праваабаронцы.

Палітзняволенага рок-музыку Ігара
Банцэра з 25 лістапада ўтрымліваюць у карцары за розныя "парушэнні".
Учора ён павінен быў выйсці, але яго зноў пакаралі двума суткамі ў карцары.
Ужо заўтра, 17 снежня, у Ігара Банцэра сканчваецца тэрмін пакарання і ён павінен выйсці на волю.