Яўгена Афнагеля не даставілі ў суд. Дзе ён, пакуль невядома
Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля 4 траўня не даставілі ў суд.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы Яўгена Афнагеля за ўдзел у першатравеньскай акцыі.
Яўгена Афнагеля затрымалі ў Менску позна вечарам 3 траўня. Да суду актывіст знаходзіўся ў турме на Акрэсціна.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», месцазнаходжаньне актывіста пакуль невядомае.
Лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка ў тым жа судзе сёння пакаралі арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі 1 траўня.
Паводле svaboda.org