Вячаслава Сіўчыка сёння будуць судзіць

Пра гэта паведаміла яго паплечніца па Руху Салідарнасці «Разам» Алена Талстая.

siuchyk_3.jpg

Па словах Алены Вячаслава Сіўчыка ўжо прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна горада Мінска, але час суду пакуль невядомы. Таму ўсе жадаючыя трапіць на працэс могуць прыехаць да будынку суда наўпрост зараз.
Таксама сябры Руху Салідарнасці «Разам» выклалі ў інтэрнэце заяву ў якасці рэакцыі на апошнія падзеі:
«ЗАЯВАРуху Салідарнасці «Разам»3 траўня быў гвалтоўна скрадзены стваральнік Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.Група людзей ў цывільным затрымала палітыка і звезла ў невядомым накірунку на машыне без апазнавальных знакаў. Улічваючы далейшую адсутнасць інфармацыі аб стане і месцазнаходжанні чалавека, такія дзеянні з’яўляюцца выкраданнем і падлягаюць крымінальнаму пераследу.Гэтая ганебная практыка скарыстоўваецца ўладамі супраць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі сістэмна і з’яўляецца інструментам ціску на грамадзянскую супольнасць.Мы пратэстуем супраць злачыннай і недапушчальнай практыкі выкрадання людзей, якая практыкуецца ў Беларусі, і за якую нясуць персанальную адказнасць кіраўнік МУСу І.А Шуневіч і кіраўнік КДБ В.П.Вакульчык.Выказваем сваю салідарнасць з усімі арыштаванымі актывістамі дэмакратычнай апазіцыі і патрабуем іх неадкладнага вызвалення!Свабоду палітвязням!Свабоду Вячаславу Сіўчыку!Жыве Беларусь!4 мая 2017 г.г.Менск.»
Нагадаем, Вячаслава Сіўчыка ўчора затрымалі двое невядомых у цывільным, выцягнуўшы з маршруткі, у якой Вячаслаў збіраўся ехаць дамоў з акцыі ў Барысаве. Далей актывіста скруцілі і звезлі ў машыне без нумароў у невядомым накірунку.