ЕГУ афіцыйна пацвердзіў прызначэнне Дэвіда Поліка рэктарам

3 красавіка Усеагульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прызначыў рэктарам ЕГУ прафесара, доктара Г. Дэвіда Поліка.



ehu_35_.jpg

Кіраўнічая рада ЕГУ, якая рэкамендавала прафесара Поліка Усеагульнаму сходу сузаснавальнікаў для прызначэння, наказала яму ўзначаліць універсітэцкую  супольнасць  і  вырашыць наступные задачы: дасягненне адпаведнасці патрабаванням наступнай афіцыйнай акрэдытацыі ўніверсітэта на працягу двух гадоў,  развіццё і рэалізацыя новага стратэгічнага плана для універсітэта і збалансаванне бюджэту ўніверсітэта, паведамляе сайт ЕГУ.

«Прафесар Полік мае значны вопыт у кіраўніцтве ўніверсітэтамі, як у Злучаных Штатах, так і ў іншых краінах. Ён будзе працаваць у цесным супрацоўніцтве з Кіраўнічай радай і ўсімі зацікаўленымі бакамі для распрацоўкі стратэгіі ЕГУ. Яго шырокі досвед у галіне стратэгічнага планавання і пераходнага кіравання ў розных адукацыйных і культурных кантэкстах, гэтаксама як звязаныя з гэтым навыкі, будуць надзвычай неабходныя для ЕГУ ў бліжэйшыя гады», — адзначае Даніэль Таршыс, старшыня Кіраўнічай рады ЕГУ.

Праф. Полік адзначае, што выклікі, з якімі сутыкнулася супольнасць ЕГУ ў дадзены момант, толькі падкрэсліваюць значнасць місіі Універсітэта як для грамадзян Беларусі, так і для ўсіх свабодных і адкрытых грамадстваў па ўсім свеце.

У працэсе пошуку Рэктара ўдзельнічала 19 кандыдатаў з сямі краінаў. Многія з іх мелі высокую кваліфікацыю. Сямёра былі запрошаныя ў Вільню на суразмоўе з Пошукавым Камітэтам, выкладчыкамі і студэнтамі. Напрыканцы працэсу пошуку Кіроўная рада разглядала тры  кандыдытуры: прафесара Дэвіда Поліка, доктара Аляксандра МІлінкевіча і прафесара Таццяны Шчытцовай.