Юлія Слуцкая Пётр Слуцкі, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко — на волі! (абноўлена)
Юлія Слуцкая, яе сын Пётр і калегі Сяргей Альшэўскі, Ала Шарко выйшлі на свабоду, паведамляе «Наша Ніва» ў сваім тэлеграм-канале.
За кратамі застаецца толькі Ксенія Луцкіна.
Юлія Слуцкая, Пётр Слуцкі, Сяргей Альшэўскі, Ала Шарко і Ксенія Луцкіна — фігуранты справы «Прэс-клуба», іх вінавацяць у нясплаце падаткаў.
«Прэс-клуб» паведамляе, што ўсіх згаданых людзей вызвалілі па памілаванні.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», былая
супрацоўніца БТ Ксенія Луцкіна — яшчэ адна фігурантка «справы «Прэс-клуба» — адмовілася пісаць прашэнне аб
памілаванні. Таму яна застаецца за кратамі. Таксама ў няволі застаецца Дзяніс Сакалоўскі, былы аператар БТ. Шосты фігурант гэтай крымінальнай справы.