Каго вы хочаце запалохаць, пушкіністы? Мы вас не баімся
«Мы ведаем, што ў вас агонія. І вы гэта ведаеце. А мы становімся мацнейшымі і цягавіцейшымі. І вы гэта таксама ведаеце», — напісала на сваёй старонцы ў фб украінская журналістка Ірына Ванныкава (Iryna Vannykova).
Успамінаю першыя ракетныя атакі па Кіеве. Саюзнікі палічылі, што 24 лютага на нас ляцела 160 ракет.
Памятаю паніку, коркі на дарогах, разгубленасць. Памятаю села за руль, ногі ватовыя, рукі трасуцца. Галава пустая. Дачкі ў слязах. Жыццё зламанае, будучыня невядома. Страшна да млоснасці.
Да вайны я была за рулём аўтамабіля прыкладна тройчы. Супермаркет, рэстаран і яшчэ адзін рэстаран.
З пачаткам вайны я праехала за рулём 10 дзён і 3 тысячы кіламетраў да поўначы Францыі. З двума спалоханымі падлеткамі, адным нахабным кацянём і адным галодным лабрадорам. Я стала гоншчыкам срэбнай мары ў рэкордныя 10 дзён. Сафары і ўсе трэвэл-шоу нервова паляць у прыбіральні, у параўнанні з нашымі трэвеламі і пазбаўленнямі.
Тады я з некаторым здзіўленнем знайшла ў сябе Жалезныя Фабержэ. Яны выраслі, літаральна, за тыдзень. Як і ў тысяч украінскіх жанчын, мам, бабуль, дзяўчат. Усіх, хто ратаваў дзяцей ад вайны і ракет. Літаральна, за тыдзень нацыя земляробаў (у традыцыйных уяўленнях) ператварылася ў вялікае войска. Кожны на сваім месцы.
Я ўжо даўно ў Кіеве. Працую, жыву, тусую ў разумных этычных межах. Існую ў моманце, так сказаць.
І вось, 15 лістапада. 100 ракет на Украіну.
З'ехала з офіса. Такія правілы. Праверыла ці зараджаны паўэрбанк, набрала ў ванну вады, узяла трывожны чамаданчык, Кіцунэ пад мышку, Снежка на ланцужок.
І мы пайшлі... Пайшлі ў калідор. Ну, ёсць жа правіла дзвюх сцен, хехе. І загружаны серыяльчык. І маленькая бутэлечка ружовага. Перачакаць. Заапарк паспаў. Я кіношку паглядзела.
Нарэшце далі адбой. Выйшлі на свежае паветра. Святла няма. Вады няма. Але неба такое чыстае. І зоркі такія яркія. Каго вы хочаце запалохаць, пушкіністы? Мы вас не баімся.
Мы вас вельмі не любім, мякка кажучы. І нам галоўнае — без вас. Вашымі нападамі вы нас узмацняеце. Вы памнажаеце нашу Лютасць. Кожная ваша атака — гэта новыя данаты на ВСУ і яшчэ на адзін дзень бліжэй да Перамогі. І яшчэ далей ад вашых балот.
Мы ведаем, што ў вас агонія. І вы гэта ведаеце. А мы становімся мацнейшымі і цягавіцейшымі. І вы гэта таксама ведаеце.
Наперадзе ў нас перамога. Праз цемру, холад, страты і пазбаўлення.
Таму што, мы — нацыя. Мы — воіны.
А вы — нежыць.