«Калі не парушала закон». У Крамлі спадзяюцца, што сяброўку Рамана Пратасевіча вызваляць
Расійскае кіраўніцтва спадзяецца, што затрыманая ўладамі
Беларусі расіянка Сафія Сапега будзе адпушчаная, калі яна не парушала законаў
краіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае
карэспандэнт РБК.

«Мы спадзяёмся, што яна ў бліжэйшы час будзе адпушчаная беларускімі ўладамі, калі, вядома, да яе
няма ніякіх пытанняў у плане выканання законаў», — сказаў Пяскоў.
Сапега знаходзілася разам з Раманам Пратасевічам у самалёце кампаніі
«Ryanair», які падчас палёту ў Вільню 23 мая здзейсніў пасадку ў Мінску
праз паведамленне аб закладзенай бомбе.
Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што
расійскія дыпламаты запыталі ў беларускіх улад консульскі доступ да Сапега.
«Паколькі вы згадалі беларускага грамадзяніна, з ім
таксама засталася, як мы можам зразумець, у Мінску яго знаёмая, яна грамадзянка
Расіі. <...> Наша пасольства звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай
прадаставіць інфармацыю аб нашай грамадзянцы і забяспечыць да яе консульскі
доступ», — сказаў ён.