«Калі выйдуць, усё, што было, мы з вялікім задавальненнем паўторым». У МУС трэніраваліся разганяць акцыі

Унутраныя войскі сумесна з іншымі падраздзяленнямі МУС правялі планавыя вучэнні і адпрацавалі супрацьдзеянне «масавым беспарадкам». Пра гэта паведамілі ў праграме навін на СТБ.

Скрыншот відэа СТБ

Скрыншот відэа СТБ

Афіцэры і салдаты трэніраваліся дзейнічаць і на шырокіх вуліцах, і ў дварах. Таксама яны адпрацавалі прымяненне спецыяльных сродкаў. «Па выніках пастаўленыя задачы былі выкананы асабістым саставам на "выдатна". Сілавікі прадэманстравалі, што любыя незаконныя масавыя мерапрыемствы скончацца, нават не пачаўшыся», — прагучала ў сюжэце.

Скрыншот відэа СТБ

Скрыншот відэа СТБ

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў пракаментаваў вучэнні і заявіў, што «пратэсны рух практычна сышоў на нішто», «сапраўдны народ Рэспублікі Беларусь, працоўны, яго не падтрымлівае», таму масавай акцыі не атрымаецца. Да таго ж, міліцыя будзе працаваць на апярэджанне.

Але калі яны і выйдуць дзесьці, скажам так, нейкімі сваімі дзясяткамі, праваахоўнікі гатовыя, праваахоўнікі ведаюць, хто яны такія, нам не трэба час разбірацца, што гэта за з'ява. Гэта абсалютныя ворагі нашай дзяржавы, нашага ўладкавання, мы з імі вельмі хутка разбярэмся. Будзем нават старацца працаваць дзесьці на прэвентыўнае затрыманне, для таго, каб і гэтых спроб не было. А калі выйдуць, усё, што было, мы з вялікім задавальненнем паўторым, — заявіў Карпянкоў.

 

Скрыншот відэа СТБ

Скрыншот відэа СТБ

Паводле tut.by