«Калядная пошта». З’явілася яшчэ адна магчымасць падтрымаць дзяцей палітвязняў

Напярэдадні Калядаў фонд «Краіна для жыцця» разам з ініцыятывамі «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, а таксама з народнымі амбасадамі Беларусі і Аб’яднаннем беларусаў у Амерыцы (ABA) абвясцілі аб адкрыцці «Каляднай пошты» для дзяцей палітзняволеных.

photo_2023_11_04_13_19_22.jpg

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

«Дзеці нашых герояў могуць намаляваць ці напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай. Для ўдзелу ў акцыі трэба запоўніць форму па спасылцы», — адзначыла палітык.

«А кожны з вас можа стаць тым самым чараўніком, які здзяйсняе жаданні. І падарыць дзіцяці тое, пра што ён так марыў. Да акцыі можна далучыцца з любой часткі свету. Зрабіць гэта можна па спасылцы», — патлумачыла сутнасць каляднай ініцыятывы Святлана Ціханоўская.


Глядзіце таксама

«Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям, чые мама ці тата зараз за кратамі», — заклікала дэмакратычная лідарка.

Нагадаем, у Беларусі на сёння 1462 палітвязні, але гэта толькі тыя, каму нададзены адпаведны статус праваабаронцамі. Насамрэч палітычных зняволеных у краіне нашмат больш.