Камедыя ці трагедыя: у Гродна палкоўнік узначаліў тэатр

Над Гарадзеншчынай навісла культурная рэвалюцыя. Ці звязана гэта з тым, што аддзел культуры аблвыканкама ўзначаліў чыноўнік са Смаргоншчыны, мінакі яшчэ гадаюць. Толькі кадравыя перастаноўкі, якія адбыліся на працягу апошняга месяца-двух, уражваюць. Спачатку быў заменены дырэктар абласной філармоніі на кандыдатку з той жа Смаргоншчыны, потым быў звольнены нязгодны з праектам рэканструкцыя лялечнага тэатра яго дырэктар.

Над Гарадзеншчынай навісла культурная рэвалюцыя. Ці звязана гэта з тым, што аддзел культуры аблвыканкама ўзначаліў чыноўнік са Смаргоншчыны, мінакі яшчэ гадаюць. Толькі кадравыя перастаноўкі, якія адбыліся на працягу апошняга месяца-двух, уражваюць.

Спачатку быў заменены дырэктар абласной філармоніі на кандыдатку з той жа Смаргоншчыны, потым быў звольнены нязгодны з праектам рэканструкцыя лялечнага тэатра яго дырэктар.

І вось новая замена, на гэты раз у абласным драматычным тэатры. Ігар Гедзіч, былы штабіст Заходняга аператыўнага камандавання, дзе быў намеснікам начальніка аператыўнага аддзела, цяпер узначаліў тэатр. Напэўна, дзякуй Богу, што толькі адміністрацыю, а не стаў галоўным рэжысёрам. Дарэчы, і галоўны рэжысёр гарадзенскага таксама новы, запрасілі з Мінску.

Дык чаго чакаць? Новых песень, новых спектакляў і новых імён? Вось меркаванне з гэтай нагоды былога актора Міколы, які звольніўся з трупы з-за нізкіх заробкаў, адсутнасці сучасных роляў і ўвогуле адсутнасці спрыяльнай атмасферы:

— Мне проста надакучыла іграць ролі іншаземцаў і герояў мінулых стагоддзяў. А прыход палкоўніка на пасаду дырэктара гаворыць сам за сябе. Гэта нічога не зменіць – ні рэпертуару, ні творчага настрою. І гэта бяда не толькі тэатраў, гэта адсутнасць культуры ў культуры Беларусі. Нават не магу сказаць, гэта камедыя нашага жыцця ці трагедыя асобна ўзятага творчага калектыву.

Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны