Камісію за захоўванне валюты на рахунках з 1 красавіка ўводзіць «Прыёрбанк»
Камісія за захоўванне валюты на рахунках? Новаўвядзенне для юрыдычных асоб ад «Прыёрбанка», паведамляе «Onlíner».
Нечаканыя навіны для юрыдычных асоб. Праз тыдзень ім давядзецца плаціць крыху больш, чым звычайна. Гэта як мінімум закране кліентаў «Прыёрбанка», які з 1 красавіка ўводзіць камісію за захоўванне валюты на рахунках.
«Так, такое рашэнне прынята. Кліенты атрымаюць ад банка неабходныя тлумачэнні адносна змен. У той жа час, калі ў іх узнікнуць дадатковыя пытанні, рэкамендуем звяртацца па дэталёвую кансультацыю да персанальнага менеджара альбо да супрацоўнікаў аддзялення, у якім яны абслугоўваюцца», — распавялі «Onlíner» у прэс-службе банка.