MEDIA SOLIDARITY BELARUS: 60 тысяч за першы месяц дзейнасці

Пры падтрымцы больш за 600 чалавек удалося сабраць больш за 60 тысяч еўра. За гэты час да кампаніі звярнулася 30 журналістаў і рэдакцый, аб’ём дапамогі перавысіў 28 тысяч еўра.

ehafk2axcaehik6.jpg


Заўтра, 7 кастрычніка, спаўняецца месяц з пачатку кампаніі салідарнасці з незалежнымі журналістамі і медыя Беларусі, якія трапілі пад рэпрэсіі. Кампанія дапамагла 22 з 30 заяўнікам, якія звярнуліся да па дапамогу. Яшчэ некалькім рэдакцыям і журналістам падказалі іншыя фонды і праекты.

Вялікая частка сродкаў — 64% — паступіла рэдакцыям незалежных медыя, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за страты даходу. Іх сайты блакуюць, а рэкламадаўцы адмаўляюцца ад кантрактаў. Некаторыя з медыя, якім мы дапамаглі, зразумелі, што не хочуць супрацоўнічаць з бізнесамі, якія падтрымліваюць гвалт у дачыненні да мірных жыхароў.

Значную частку выплат — 35,7% — атрымалі журналісты і рэдактары, якім трэба была дапамога ў сувязі з тым, што, будучы арыштаванымі, яны не маглі працаваць, а таксама тым, хто выехаў у сувязі з рэпрэсіямі за мяжу.

Кампанія таксама дапамагла аднаму медыя сфармаваць пакет перадач для яго супрацоўнікаў, якіх затрымалі і адправілі ў СІЗА.

У справаздачы адзначаецца, што «не ўсе, хто да нас звяртаецца, ведаюць, што могуць атрымаць дапамогу з нашых партнёрскіх фондаў. Так, журналісты дзяржмедыя не ахопленыя нашай кампаніяй, але могуць звярнуцца ў Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation. Незалежныя журналісты, якія пацярпелі ў выніку катаванняў або раненняў, могуць звярнуцца па кампенсацыю ў BY_help. Мы накіроўваем журналістаў да тых, каго ведаем, і просім паведаміць, ці дапамаглі ім», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«На жаль, некалькі заявак мы аплаціць усё яшчэ не ў сілах, бо ў нас не хапае на гэта сабраных сродкаў. Гэта ў першую чаргу тычыцца дапамогі пацярпелым рэдакцыям, на якія аказваецца ўсё большы ціск. Таму мы просім працягваць дзяліцца спасылкай на наш збор сродкаў :

http://bit.ly/byhelpmedia (толькі з-за мяжы),

з Беларусі (+ з-за мяжы)

https://www.gofundme.com/f/mediasol

Але кампанія MEDIA SOLIDARITY BELARUS у сілах дапамагчы тым, хто, магчыма, яшчэ не звярнуўся па дапамогу і хто мае патрэбу ў тэрміновай падтрымцы — асабліва асобныя фрылансеры і журналісты. Для атрымання падтрымкі трэба запоўніць форму: https://forms.gle/7jZNfzVYEm6hKC778

«Журналістыка — не злачынства. Дзякуй за вашую салідарнасць!» — заканчвае справаздачу MEDIA SOLIDARITY BELARUS.