Беларусы Амерыкі зладзілі літаратурныя чытанні п'есы Курэйчыка пра нашу мірную рэвалюцыю (фота)
У Neshaminy State Park (Бенсалем, штат Пенсільванія) 4 кастрычніка беларусы Амерыкі зладзілі літаратурнае чытанне п'есы Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)», заснаванай на рэальных падзеях у нашай краіне ў апошнія месяцы.

"Нам, беларусам Амерыкі важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім тым, хто цяпер не шкадуючы сіл і здароўя змагаецца з дыктатарскім рэжымам. Слава беларускім героям, якія трымаюць бел-чырвона-белы сцяг вольнасці! Да нашай перамогі засталося зусім крыху", — кажуць удзельнікі імпрэзы.