Канфіскацыю ў Беларусі плануецца замяніць штрафам

Пра гэта паведаміў сёння чалец Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чакан.

1439969730_konfiskatsiya_imushhestva_indmenrujpg_normal.jpg

Такія новаўвядзенні прадугледжаны законапраектам аб змене некаторых кодэксаў. Карэкціроўкі датычацца цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а таксама Крымінальна-выканаўчага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў.

Цяпер шэраг злачынстваў караецца у тым ліку канфіскацыяй маёмасці. Яе плануецца замяніць штрафам. Але пры гэтым нажытыя злачынным шляхам грошы, маёмасць усё роўна будуць канфіскоўвацца. Прычым незалежна ад таго, на каго яны зарэгістраваныя, растлумачыў парламентарый.

Паводле zviazda.by, www.belta.by