Карэтнікаву далі дзесяць сутак
Адзін з лідараў “Правага Альянсу Юрась Карэтнікаў быў асуджаны суддзёй Савецкага раёна Мінску Дзмітрыем Паўлючэнкам на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за
«дробнае хуліганства».
Карэтнікаў нібыта спраўляў натуральныя патрэбы, за што і быў затрыманы.
Адзін з лідараў “Правага Альянсу Юрась Карэтнікаў быў асуджаны суддзёй Савецкага раёна Мінску Дзмітрыем Паўлючэнкам на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за
«дробнае хуліганства».
Карэтнікаў нібыта спраўляў натуральныя патрэбы, за што і быў затрыманы.
Сябра Рады і паплечнік Юрыя Карэтнікава Аляксандр Шпакоўскі пракаментаваў наступным чынам сітуацыю, якая склалася вакол затрымання Карэтнікава: «Гэта банальная помста за актыўную
грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у падзеях 19 снежня. Такая методыка таксама сведчыць пра вузкасць мыслення кіраўніцтва беларускіх спецыяльных службаў. Чалавек вярнуўся на Радзіму, не спалохаўся і не
гадзіў з-за мяжы. Так, ён не згодны з пэўнымі тэзісамі дзеючай улады, але гэта не значыць, што ў дачыненні да яго трэба тварыць беззаконне. Такія выхадкі ўладаў толькі азлабляюць людзей у перыяд
крызісу. У цяперашняй сітуацыі трэба думаць пра тое, як выратаваць і захаваць суверэнную дзяржаву, а не дзяліць людзей на правільных і няправільных па ідэалагічных перакананнях. Мы прымем усе
неабходныя меры ў рамках прававога поля, каб ён выйшаў на волю, а вінаватыя ў фальсіфікацыі складу правапарушэння панеслі адказнасць».
Нагадаем, што Юрась Карэтнікаў быў затрыманы разам са сваім сябрам Сяргеем Савіным пасля сканчэння традыцыйнага шэсця ў Курапаты, Юрась і Сяргей зайшлі ў краму “Паўночны, на
выхадзе з якой і былі затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Паводле інфармацыі “Правага Альянсу